Сёння акупнасць Мінск-Арэны 60%

13 августа 2013
Спартыўна-забаўляльны комплекс Мінск-Арэна да гэтага часу не можа выйсці на самаакупнасць.

Расказвае Якаў Бута.


Намеснік дырэктара Мінск-Арэны Галіна Забур'янава абяцае, што ўжо праз паўгода сітуацыя з недахопам аб'ектаў грамадскага харчавання зменіцца. Калі раней харчаванне давяралі іншым кампаніям, то цяпер за гэта ўзяліся самі. Але накарміць усіх усё роўна складана.


Агульнапрызнаная практыка такая, што грамадскае харчаванне на такіх мерапрыемствах можа прыносіць да 40% прыбытку. На Захадзе сям'я з трох чалавек за вечар пакідае ў такім комплексе мінімум 200 долараў. У нас - у некалькі разоў менш.

Сёння акупнасць Мінск-Арэны 60%. Зарабляць больш трэба - згаджаецца кіраўніцтва. Але тады комплекс цалкам акунецца ў камерцыю і пачне забываць сваю асноўную функцыю - падрыхтоўку спартсменаў.


Кіраўніцтва наракае на высокую сацыяльную нагрузку. Толькі за электрfэнергію даводзіцца плаціць па тры мільярды рублёў у месяц. Без лёду - было б удвая танней. Але спартсменам трэба трэніравацца.

Выходзіць, што комплекс амаль заўсёды заняты прафесіяналамі - матчамі або трэніроўкамі. Асабліва ў будныя дні. І ўлічваючы тое, што менеджары арэны ўсё ж такі арыентуюцца на самаакупнасць, незразумела, чаму час для масавага катання простых мінчан выдзяляецца па астаткавым прынцыпе.