Сёння каля 1700 навабранцаў прысягнулі на вернасць свайму народу

9 декабря 2017

Рады вайскоўцаў унутраных войскаў папоўніліся новымі абаронцамі Радзімы. Сёння каля 1700 навабранцаў па ўсёй краіне прысягнулі на вернасць свайму народу. Урачыстае мерапрыемства адбылося і ў сталіцы - у вайсковай часці 3214. Тут клятву вымавілі 380 чалавек. Паводле традыцыі, гасцям часці прадэманстравалі сілавое шоу. Адзначу, перш чым надзець форму, салдаты прайшлі курс пачатковай падрыхтоўкі на навучальным зборы. З прыняццем ваеннай прысягі іх павіншавалі міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Караеў.

Юрый Караеў, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі - камандуючы ўнутранымі войскамі:

"Гэты прызыў нават дзесьці і лепшы, чым некалькі папярэдніх. Таму чаканні вялікія. Хутка Еўрапейскія гульні, і ім таксама вельмі шмат трэба будзе зрабіць па ахове грамадскага парадку. Выявіць і кемлівасць, і цягавітасць, і вельмі шмат патрэбных якасцяў. Таму на гэты прызыў такая вялікая надзея".

Бацькі маглі асабіста пагутарыць з камандзірамі воінскіх часцей. Пасля гэтага навабранцы адправіліся ў сваё першае звальненне.