Сёння абвесцяць прыгавор па справе маці, дачка якой памерла ад укусаў хаскі

11 Жніўня 2016

Сёння ў Фрунзенскім судзе Мінска абвесцяць прыгавор па справе маці, 8-месячная дачка якой памерла ад укусаў хаскі. Артыкул, па якім абвінавачваюць жанчыну, - "Заведамае пакіданне ў небяспецы". Дзяржабвінаваўца запытала для падсуднай пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады ў калоніі пасялення і штраф 4 тысячы 200 рублёў. Нагадаем, трагедыя адбылася напрыканцы сакавіка гэтага года. У здымнай кватэры ў Мінску было знойдзена цела васьмімесячнай дзяўчынкі. На целе сляды ўкусаў - трохмесячнага шчанюка хаскі. Тады па факце смерці дзяўчынкі была ўзбуджана крымінальная справа. Расследаванне доўжылася тры месяцы. Высветлілася, што смерць наступіла ў выніку траўматычнай ампутацыі правай рукі і страты крыві. Вядома, што маці дзяўчынкі злоўжывала алкаголем. Дзіця галадала, і, дарэчы, калі адбылося здарэнне, дзяўчынка ўжо не ела каля сутак. Падчас расследаванняў было ўстаноўлена, што ў кватэры, дзе адбылася трагедыя, не было прадуктаў, не было корму для сабакі.