Сёння адна з галоўных урачыстасцяў праваслаўнага календара - Дараваная нядзеля

13 марта 2016

Сімвал прыходу вясны, час абнаўлення і духоўнай радасці. Вернікі адзначаюць пярэдадзень Вялікага посту  ўзаемным прымірэннем. Ва ўсіх саборах і цэрквах Беларусі адбудзецца Вялікі чын  даравання - гэта апошняе настаўленне царквы  хрысціянам перад пачаткам Вялікага посту.

У гэты дзень праваслаўныя даруюць адно аднаму выбачэнні  за ўсялякія  крыўды, каб пачаць  пост, не трымаючы гневу на блізкіх. Вялікі пост прадоўжыцца сем тыдняў, да Вялікадня. А ён сёлета прыпадае на 1 мая.