Новы фільм праекта "Справа жыцця" прысвечаны стваральнікам лесанарыхтоўчай тэхнікі

23 марта 2017

Сёння чарговая прэм'ера на "Беларусь 1". Новы фільм праекта "Справа жыцця" прысвечаны беларускім навукоўцам, якія стварылі 17 мадэляў лесанарыхтоўчай тэхнікі. Спачатку з іх смяяліся, ставілі палкі ў колы і блакавалі выхады на новыя рынкі. Але канструктары ААТ "Амкадор" не здаліся і зрабілі свой першы харвестр. Машыны, якія закрываюць усе патрэбнасці лясной гаспадаркі Беларусі і найбліжэйшага замежжа. Чаму серыйная вытворчасць апынулася пад пагрозай? І як жалезным дрывасекам арганізавалі "зарубу" з імпартнымі аналагамі? 

"Справа жыцця". Глядзіце сёння пасля "Панарамы".