Сёння агульнарэспубліканскі суботнік

20 апреля 2013

Больш  як  3 мільёны  чалавек выйдуць сёння на агульнарэспубліканскі суботнік. У кожным рэгіёне вызначылі асноўныя аб'екты для працы. У Мінскай вобласці гэта стадыён у Барысаве, які будуецца, мемарыяльны комплекс Курган славы, тэрыторыя Мінскага абласнога тэхнапарка, а ў самой сталіцы -  скверы і паркі горада. Палову заробленых на суботніку сродкаў накіруюць на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да летняга сезона, другую палову - на набыццё Міністэрствам аховы здароўя сучасных рэанімабіляў.