Сёння новым афіцэрскім складам папоўніліся рады беларускай арміі

23 июня 2017

Каля ста выпускнікоў факультэта Генштаба Узброеных Сіл і камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі атрымалі дыпломы. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод выпускнікоў не толькі беларускія, але і замежныя спецыялісты. Павіншавалі вайскоўцаў Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў, пасол Казахстана Ергалі Булегенаў і прадстаўнікі сілавых ведамстваў.

Андрэй Гурцэвіч, начальнік факультэта Генштаба Узброеных Сіл, намначальніка Ваеннай акадэміі Беларусі: "Для нас гэта знамянальная падзея чарговы раз. Для камандна-штабнога факультэта гэта ўжо 20-ы выпуск, для факультэта Генеральнага штаба гэта ўжо 10-ы выпуск. У цэлым каля 100 афіцэраў мы сёння выпускаем са сцен нашай Ваеннай акадэміі. Гэта прадстаўнікі як нашай краіны розных сілавых ведамстваў, так і прадстаўнікі іншых краін. А менавіта Рэспублікі Туркменістан і Рэспублікі Казахстан. Многія з іх пасля выпуску будуць прызначаныя на вышэйшыя пасады. Тым самым яны прасоўваюцца наперад. Тыя веды, якія яны атрымалі, будуць паспяхова рэалізоўваць ужо на практыцы".

У сценах Універсітэта грамадзянскай абароны МНС сёння дыпломы атрымалі 112 беларускіх і 99 замежных выпускнікоў. Экспарт адукацыйных паслуг міністэрства практыкуе даўно. Сярод ужо дыпламаваных спецыялістаў - прадстаўнікі Казахстана, Азербайджана і Таджыкістана. Дарэчы, для камітэта па надзвычайных сітуацыях МУС Казахстана гэта першы выпуск.

Яшчэ адна важная падзея прайшла на факультэце ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі. 92 курсантам уручылі лейтэнанцкія пагоны. Павіншаваў маладых афіцэраў намміністра ўнутраных спраў Беларусі Юрый Караеў.