Сёння ноччу ў сталічным Музеі акіянаграфіі нарадзілася акуляня

19 ноября 2018

Яно з'явілася на свет раней за тэрмін. З-за вялікага памеру ў капсуле яму ўжо стала цесна. Зараз маленькая акула-кошка знаходзіцца ў інкубатары, дзе падтрымліваецца тэмпература 26 градусаў. У "акіяне на колах" чакаюць нараджэння яшчэ двух акулянят. Яны з'явяцца на свет праз тры тыдні. А пакуль першае нованароджанае акуляня адчувае сябе добра. Яму ўжо далі мянушку Акадэмік, паколькі мабільны Музей акіянаграфіі гэтымі днямі знаходзіцца побач з Акадэміяй навук.

Карлікавыя акулы-кошкі жывуць каля дваццаці гадоў. Акадэмік вырасце больш за паўметра. Праз два тыдні яго перамесяць у прасторны акварыум.