Сёння ўначы сталіцу накрыў смог

3 августа 2015

Прычынай таму сталі пажары на тарфяніках. Гарачае надвор’е, якое ўсталявалася на тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна, прынесла першыя непрыемныя вынікі. Становішча будзе ўскладняцца паступленнем на тэрыторыю сталічнага рэгіёна паўднёвых паветраных мас і адсутнасцю ападкаў. Заўтра ноччу па вобласці чакаецца да сямнаццаці градусаў цяпла, удзень да плюс трыццаці двух градусаў. У сераду і чацвер тэмпература паветра будзе павышацца. У начныя гадзіны паветра прагрэецца да дзевятнаццаці градусаў, днём месцамі чакаецца да трыццаці чатырох.  На выхадных прагназуецца анамальна гарачае надвор’е. Тэмпература падымецца да трыццаці шасці градусаў.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "У Мінску на гэтым тыдні ў нас таксама чакаецца анамальна гарачае надвор'е, паступовае павышэнне тэмпературы паветра, істотных ападкаў не прагназуецца. У аўторак - каля 30 градусаў, у сераду - 31-33, да выхадных - 32-34 градусы".

У сувязі з анамальна спякотным надвор’ем у наступныя выхадныя ў лясах Мінскай вобласці прагназуецца павышаны ўзровень пажарнай небяспекі. Увогуле жнівень парадуе жыхароў Мінска і Мінскай вобласці сапраўды летнім надвор'ем.