Сёння ўначы сіноптыкі прагназуюць да мінус дзевяці

28 декабря 2015

Марозы і снег – у Мінск прыйшла сапраўдная зіма! Сёння ўначы сіноптыкі абяцаюць да мінус дзевяці. У сераду марозы стануць мацнейшымі. У начныя гадзіны прагназуецца да сямнаццаці са знакам мінус. Удзень да дзевяці марозу. Апошні дзень года чакаецца спакойным, без істотных ападкаў.

У другі і трэці дзень новага года прагназуецца далейшае ўзмацненне марозаў. Сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на чатыры градусы ніжэй за кліматычную норму. Такое надвор'е захаваецца да Раства.