Сёння пачне сваю работу Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

1 июля 2013

Ведамства стане адным з ключавых звёнаў у правядзенні папярэдняга расследавання. Стварэнне новай структуры дазволіць вырашыць шэраг праблем. У прыватнасці, скараціць тэрміны правядзення экспертыз і палепшыць іх якасць. А таксама ўмацаваць сумесную работу з праваахоўнымі органамі ў галіне барацьбы са злачыннасцю.


Дзякуючы правядзенню судовых экспертыз штогод раскрываецца каля 20 тысяч злачынстваў. Стварэнне адзінага ведамства дазволіць гэтую статыстыку павялічыць.