Сёння пачынае працаваць 15-ая Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры

15 мая 2013
Феерверк педагагічных ідэй, школа псіхалагічных ведаў, выстава арт-кнігі. Сёлета яна пройдзе ў інтэрактыўным фармаце. У БелЭкспа разгорнуцца крэатыўны парк, фота-студыі, прэзентацыйныя пляцоўкі сайтаў і электронных газет. Для бацькоў, педагогаў і дзяцей будзе арганізавана спецыяльная школа, у якой можна паўдзельнічаць у занятках з элементамі трэнінгу і атрымаць кансультацыі псіхолагаў.

У выставе прымуць удзел практычна ўсе сярэднія і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Азнаёміцца з лепшымі праектамі ў адукацыі можна да 18 мая.