Сёння пачаўся працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча

10 апреля 2016

Ужо слуга божы, але яшчэ не блажэнны. Сёння пачаўся працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча. У Рымска-Каталіцкай царквы гэта першая ступень на шляху да кананізацыі. Наш суайчыннік увайшоў у гісторыю як палітычны, грамадскі дзеяч і заснавальнік Чырвонага касцёла. І менавіта там некалькі гадзін таму прайшла ўрачыстая святая літургія. Упершыню вернікі прачыталі спецыяльна складзеную і зацверджаную малітву да Эдварда Вайніловіча. На літургіі прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх рэлігій і веравызнанняў. Гэта падзея з'яўляецца гістарычнай. Упершыню свецкі беларус можа стаць блажэнным. Таксама ўпершыню ўсе справы прадстаўнікі Ватыкана вядуць у нашай краіне.