Сёння пачаліся іспыты ў творчыя ВНУ краіны

18 июля 2019
Так, у Акадэміі музыкі да 26 ліпеня ўключна выпрабаванні пройдуць парадку 250 чалавек. Бюджэтных месцаў 155. Пры гэтым  тры дзясяткі залічаныя аўтаматычна: яны з'яўляюцца лаўрэатамі рэспубліканскіх конкурсаў. Набор праходзіць на 12 спецыяльнасцяў. Тут акцэнт на прафпрадметы - сальфеджыа, гармонію і выкананне. Паводле заканадаўства, выпрабаванні праходзяць за зачыненымі дзвярамі, здымкі пад забаронай. 

Атрымаць акадэмічную адукацыю імкнуцца і замежнікі, яны будуць праходзіць выпрабаванне нароўні з беларусамі. У экспертнай камісіі - выкладчыкі Акадэміі музыкі, у тым ліку і народныя артысты Беларусі - салісты Вялікага тэатра Ніна Шарубіна і Віктар Саркісян.