Сёння пачаў сваю работу Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

1 июля 2013

Сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі кіраўнік структуры Андрэй Швед і Дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў. Як было адзначана, у сценах ведамства могуць праводзіць каля 120 відаў розных экспертыз: ад хімічнай і дактыласкапіі да зброевай і аўтатэхнічнай. Па словах Леаніда Мальцава, галоўнае, над чым павінны працаваць эксперты, - гэта тэрміны і якасць праведзеных аперацый. Усё-такі за кожнай справай стаяць лёсы людзей. І часам вынікі даследаванняў могуць адыграць вырашальную ролю пры вынясенні прысуду.


Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз стане адным з ключавых звёнаў у правядзенні папярэдняга расследавання.