Сёння на вуліцы Арлоўскай змяніўся расклад працы пасажырскага транспарту

17 августа 2013
Тут мяняюць асфальт. Змены закрануць участак дарогі ад Нававіленскай вуліцы да транспартнай развязкі з праспектам Пераможцаў. Рух тралейбусаў №33 і №68 адкарэкціруюць, апошняму дадуць нумар 68Д, а дваццаць восьмы маршрут адменяць.


Каб зменшыць нязручнасці, для пасажыраў арганізуецца работа часовага аўтобуса № 933 вул. Някрасава - Другое кальцо.