Сёння на кальцавой запрацавалі камеры фотафіксацыі парушэнняў хуткасці

9 июля 2013

Іх усталявалі ў пяці аварыйна небяспечных месцах. Гэта нулявы кіламетр (праспект Незалежнасці), другі (вуліца Скарыны), дзясяты кіламетр (вуліца Машынабудаўнікоў), дваццаць чацвёрты (праспект Дзяржынскага) і трыццаць дзявяты кіламетр (вуліца Ціміразева).


Такія фотакомплексы фіксуюць перавышэнне хуткасці як на ўнутраным, так і на вонкавым баку названых участкаў кальцавой дарогі.


Таццяна Харлінская, кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама: Гэта міжнародны вопыт, таму ДАІ імкнецца да новых тэхналогій, да ўліку міжнароднга вопыту, таму мы не маглі не ўкараніць такія комплексы. Гэтыя камеры дазволяць сэканоміць чалавечы рэсурс, з іншага боку, будуць больш актыўна дысцыплінаваць нашых вадзіцеляў.


Сёння ў сталічным рэгіёне працуюць 23 датчыкі кантролю хуткасці. Да канца года ДАІ плануе ўсталяваць яшчэ каля сотні лічбавых назіральнікаў на дарогах, што звязваюць сталіцу з абласнымі цэнтрамі.