Каб ведалі і каб памяталі… Беларускія мемарыялы - Курган Славы і Хатынь узводзілі адначасова і адкрылі ў адзін дзень - 5 ліпеня 1969 года - тады да 25-годдзя вызвалення. Усе таямніцы, міфы і загадкі аб мемарыялах, якія мы ведаем. І тое, пра што доўгія гады маўчалі аўтары бетонных сімвалаў. Адкуль везлі мармур для Хатыні, дзе адлівалі Непакорнага чалавека, і як насыпалі Курган. Сёння ў вячэрнім эфіры на Беларусь 1 - спецыяльны рэпартаж Агенцтва тэленавін Мемарыялы.














