Сёння можна атрымаць бясплатную прававую дапамогу

31 октября 2019
Сёння па ўсёй краіне можна будзе атрымаць бясплатную прававую дапамогу. Яе акажуць больш за сотню інспектараў працы Федэрацыі прафсаюзаў. Яны пракансультуюць у пытаннях абароны працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. 

Месца і час правядзення прыёмаў можна даведацца на інтэрнэт-партале Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама па тэлефоне ў арганізацыях прафсаюзаў свайго горада або раёна. Толькі за 6 месяцаў гэтага года прафсаюзныя юрысты прынялі больш як 2 000 чалавек.