Сёння можа быць пабіты тэмпературны рэкорд стагоддзя

30 мая 2018

Гарачы подых вясны. Сёння можа быць пабіты тэмпературны рэкорд стагоддзя. Сіноптыкі прагназуюць да плюс 30! 30 мая 1917 года слупкі тэрмометраў спыніліся на адзнацы ў 28,8 градусаў. На сёння аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Знаходжанне на адкрытым сонцы можа пагражаць здароўю. Каб пазбегнуць апёкаў альбо сонечнага ўдару, медыкі раяць зменшыць час знаходжання пад пякучымі промнямі, апранаць галаўныя ўборы і светлае адзенне з натуральных тканін.

Паводле папярэдніх прагнозаў, спякота спадзе ўжо заўтра. Днём слупкі тэрмометраў пакажуць да 24 градусаў, у чацвер не больш за 22 цяпла.