Магілёўскай вобласці прадстаўленыя новыя кіраўнікі

3 апреля 2019
Выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, у тым ліку - у аграрнай сферы. Стварэнне ўмоў і стымулаў для прыцягнення працоўных рэсурсаў і інвестыцый. І ўсё гэта пры ўмове дысцыпліны і строгага выконвання тэхналогій. Менавіта такія задачы напярэдадні паставіў Кіраўнік дзяржавы перад рэгіёнамі. А сёння Магілёўскай вобласці прадстаўленыя новыя кіраўнікі. Парадак па даручэнні Прэзідэнта ў рэгіёне будуць наводзіць Леанід Заяц - раней ён узначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі, зараз - Магілёўскі аблвыканкам. І Міхаіл Русы - раней віцэ-прэм'ер, цяпер - памочнік Прэзідэнта, інспектар па Магілёўскай вобласці.

Новы кіраўнік прадстаўлены і Шклоўскаму райвыканкаму. Гэта Аляксандр Ціток - раней узначальваў Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС. Кандыдатуру зацвердзілі на сесіі раённага Савета дэпутатаў.  А пасля новая каманда разам з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай пабывала на праблемных аб'ектах Шклоўскага раёна, у тым ліку - на малочна-таварным комплексе "Сліжы" і мехдвары гаспадаркі "Амкадор-Шклоў". Ужо адзначаныя зрухі ў навядзенні парадку. У найбліжэйшыя дні перагледзяць працу ўсяго холдынга "Купалаўскае" і раёна.

Для таго каб змяніць сітуацыю ў рэгіёне, створаныя ўсе ўмовы. Аб гэтым гаварыла і кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. Але вынік у першую чаргу будзе залежаць ад гаспадарскага падыходу не толькі саміх кіраванцаў, але і ўсіх жыхароў вобласці.