Сёння свет адзначае 100 гадоў з дня заканчэння Першай сусветнай

11 ноября 2018

Аднаго з самых маштабных узброеных канфліктаў чалавецтва. У вайне, якая працягвалася больш як 4 гады, удзельнічалі 38 з 59 існуючых дзяржаў. Гэта больш за мільярд насельніцтва. Агульны лік мабілізаваных перавышаў 70 мільёнаў чалавек. У савецкі час Першая сусветная была прапушчанай тэмай у падручніках па гісторыі. Максімум некалькі радкоў. Паміж тым, тэрыторыя Беларусі тады была адным суцэльным фронтам. І менавіта з нашай краінай звязаныя шматлікія баталіі стогадовай даўнасці. Свенцянскі прарыў, Нарачанская і Баранавіцкая аперацыі.

Усяго падчас Першай сусветнай загінулі больш як 10 мільёнаў чалавек і каля 20 мільёнаў былі параненыя. Яе вынік - распад чатырох імперый: Расійскай, Аўстра-Венгерскай, Асманскай і Германскай і цалкам новая палітычная карта свету.