Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча адзначае юбілей - 65 гадоў

6 ноября 2018
Напярэдадні свята ў навучальнай установе прайшоў дзень адчыненых дзвярэй. Гасцямі сталі выпускнікі мінулых гадоў. Некалькі пакаленняў успомнілі адно кадэцкае жыццё на ўсіх. Першы званок у сценах вучылішча празвінеў 1 верасня 1953 года. Праз два месяцы - 6 лістапада - установе ўручылі баявы сцяг. З тых часоў гэты дзень адзначаюць як дзень вучылішча. Пра неацэнны вопыт і пра тое, што сёння аб'ядноўвае сувораўцаў, - Карына Пашкова (відэа).