Сёння Мінская рэгіянальная мытня атрымала cвой сцяг

6 февраля 2015

Свой сцяг ў Зале Перамогі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны сёння атрымала Мінская рэгіянальная мытня. У рамках урачыстасці 20 маладых сталічных супрацоўнікаў мытні ўпершыню прынялі прысягу. Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько ўручыў сцяг начальніку сталічнай рэгіянальнай мытні Аляксандру Багдзевічу. За добрасумленную працу, прафесіяналізм і ўклад у павышэнне прэстыжнасці мытных органаў ганаровыя граматы атрымалі лепшыя супрацоўнікі галіны. На мерапрыемстве ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і ўсклалі кветкі ля дошкі памяці.

У наступную пятніцу сцяг атрымае Гродзенская рэгіянальная мытня. Нагадаем, свой сімвал гонару і доблесці ўжо маюць супрацоўнікі Магілёўскага і Віцебскага структурных падраздзяленняў.