Сёння Мінская абласная арганізацыя ветэранаў адзначае сваё 30-годдзе

16 марта 2017

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання самых актыўных яе прадстаўнікоў прайшла ў Сенніцы. Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, Узброеных сіл, працы ўзнагародзілі падзякамі і граматамі Савета міністраў, Абласнога выканаўчага камітэта і Савета дэпутатаў. Арганізацыя ветэранаў Мінскай вобласці аб'ядноўвае каля пяці тысяч чалавек узростам ад 60 да 100 гадоў і больш. Ветэраны – актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця рэгіёна, часта сустракаюцца са школьнікамі і студэнтамі.

У Мінскай вобласці працуюць 22 раённыя і адна гарадская арганізацыя ветэранаў. Самыя шматлікія супольнасці – у Салігорску, Барысаве і Жодзіне.