Сёння каля Зямлі на бяспечнай адлегласці праляцеў буйны астэроід

31 октября 2016

Паводле даных НАСА, яго дыяметр дасягаў 25 метраў. Касмічнае цела адносна нашай планеты апынулася на адлегласці 500 тысяч кіламетраў. Астэроід 2016 UR36 быў выяўлены на мінулым тыдні амерыканскай даследчай групай тэлескопам Pan-STARRS, які ўваходзіць у сістэму Scout. Яе галоўная перавага ў здольнасці пралічваць не толькі адлегласць паміж планетай і метэарытам, але і максімальна дакладна прагназаваць верагоднасць сутыкнення.