Сёння Міжнародны алімпійскі дзень для дзяцей у Беларусі

2 июня 2018

Яго святкуюць 23 чэрвеня, але ў нас ён пройдзе сёння. Дата выбрана з прывязкай да першага чысла - Дня абароны дзяцей. Менавіта маладое пакаленне - асноўная мэтавая аўдыторыя, для якой прыдумана шмат актыўнасцяў. Арганізатары прапаноўваюць паспрабаваць сябе ў 35-ці відах спорту. За ўдзел у 10-ці, 15-ці і 20-ці хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць падарункі.

Сёння свята пройдзе на базе сталічнага спартыўнага комплексу "Алімпійскі" па вуліцы Сурганава. Дзяцей і іх бацькоў чакаюць з 11 да 16 гадзін.