Сёння Міжнародны дзень торта

20 июля 2018

Свята для ўсіх неабыякавых да дэсертаў! Сёння Міжнародны дзень торта. Адзін са сталічных заводаў, які за суткі выпякае каля тысячы ласункаў, сёлета зрабіў тэмай свята кінематограф. Кандытары ствараюць апетытныя камеры і ядомыя кінастужкі.

Да Міжнароднага дня торта штогод далучаюцца і кандытары з іншых краін - Расіі, Украіны, Малдовы, Азербайджана.