Сёння - Міжнародны дзень спартыўнага журналіста

2 июля 2014

Нашы калегі адзначаюць прафесійнае свята. Сёння - Міжнародны дзень спартыўнага журналіста. Менавіта ў гэты дзень у Парыжы была заснаваная Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы. У яе ўваходзяць нацыянальныя аб'яднанні спартыўных журналістаў 130 дзяржаў свету, у тым ліку і нашай краіны. Сусветныя рэкорды, рашаючыя матчы, эмоцыі балельшчыкаў - пра ўсё гэта мы даведваемся дзякуючы працы спартыўных журналістаў.