Сёння Міжнародны дзень сям'і

15 мая 2017

У Беларусі гэта свята для 2 700 000 сем'яў. Летась з'явіліся на свет больш за 117 000 малышоў. З кожным годам павялічваецца і колькасць шматдзетных сем'яў. Сёння ва ўсёй краіне пройдуць святочныя акцыі і мерапрыемствы.

Перад Днём сям'і 140 жанчын атрымалі вышэйшую ўзнагароду - ордэн Маці - за выхаванне пяцярых і больш дзяцей. Дзень сям'і ўпершыню адзначылі ва ўсім свеце ў 1994 годзе. Заснавана свята з ініцыятывы ААН.