Сёння Міжнародны дзень птушак

1 апреля 2018

Да свята ў парках, скверах і лясах Віцебскай вобласці з'явілася больш як дзве тысячы домікаў для птушак. Акрамя шпакоўняў і сінічнікаў, арнітолагі разам са школьнікамі змайстравалі апартаменты для соў і нават качак. У шостай гімназіі абласнога цэнтра вучні пачалі вырабляць хаткі для птушак яшчэ ўзімку. У выніку атрымаўся сапраўдны жылы птушыны квартал.

У Міжнародны дзень птушак ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць розныя акцыі, віктарыны, а таксама майстар-класы па вырабе штучных гнёздаў.