Сёння Міжнародны дзень перакладчыка

30 сентября 2017

З ініцыятывай аб яго заснаванні паўгода таму выступіла Беларусь. Генеральная Асамблея ААН прыняла нашу рэзалюцыю. Cуаўтарамі сталі 27 краін-членаў Арганізацыі. Дакумент прызналі своечасовым і сімвалічна накіраваным не на інстытуты і структуры, а, першым чынам, на людзей, ад якіх залежыць поспех працы арганізацыі.

30 верасня выбралі невыпадкова - гэта дзень святога Ераніма, які лічыцца апекуном перакладчыкаў.