Сёння - Міжнародны дзень памяці ахвяр халакоста

27 января 2020
Сёння свет успамінае страшны генацыд яўрэйскага народа ў гады Вялікай Айчыннай. 14-ты раз больш як сотня краін аддае даніну памяці ахвярам халакоста, ён забраў жыцці звыш шасці мільёнаў чалавек. Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе савецкая армія вызваліла найбуйнейшы нацысцкі канцлагер Аўшвіц, больш вядомы як Асвенцым. Толькі там была забітая пятая частка ўсіх ахвяр. Адно з маштабных знішчэнняў яўрэяў выпала і на беларускія мястэчкі. Праз Мінскае гета прайшло больш за сотню тысяч людзей. Гісторыкі налічваюць звыш 400 фабрык смерці па ўсёй тэрыторыі краіны. 

Рыгор Абрамовіч, галоўны рабін рэлігійнага аб'яднання суполак прагрэсіўнага іудаізму ў Беларусі: "Вельмі важна працягваць гаварыць і вывучаць гэтую трагедыю. Па-першае, на аснове фактаў. Мы гаворым пра тое, што на тэрыторыі Беларусі загінула ад 400 000 да 800 000. Вось такія лічбы ў нас, мы маем недакладныя лічбы. Ад ста гета было створана да 200. Мы дагэтуль вывучаем статыстыку, у нас дагэтуль сотні месцаў не ўшанаваных. Ні помнікам, нічым не пазначаныя, што тут былі знішчаныя яўрэі, яўрэйскія суполкі".

Памятныя мерапрыемствы пройдуць у Музеі Вялікай Айчыннай вайны


Паводле звестак прэзідэнта Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса Машэ Кантара, колькасць яўрэяў у свеце толькі да 2018 дасягнула даваеннага ўзроўню, гэта значыць, толькі праз 73 гады пасля вызвалення канцлагераў. Сёння памятныя мерапрыемствы пройдуць у Музеі Вялікай Айчыннай вайны. А ў галерэі "Універсітэт культуры" - 19 сюжэтаў маслам пра жыццё яўрэяў да і пасля вайны.