Сёння Міжнародны дзень бацькі

17 июня 2018

Асаблівая падстава сёння ёсць, каб павіншаваць і самых аўтарытэтных, строгіх, але ў той жа час клапатлівых і пяшчотных - нашых тат. Бо 17 чэрвеня яшчэ і Міжнародны дзень бацькі. Свята сталі адзначаць больш за стагоддзе таму ў ЗША. Беларусаў у гонар гэтага асаблівага дня чакае вясёлая і займальная праграма. У сталіцы яна разгорнецца апоўдні ў парку Горкага.

У Мінску ўжо 10 гадоў працуюць тата-школы, дзе можна навучыцца асновам сямейнай псіхалогіі і галоўнаму - як правільна выхоўваць дзяцей.