Сёння Міжнародны дзень аховы працы

28 апреля 2017

У Беларусі гэтай тэме надаюць асаблівую ўвагу. Штогод тэхнічныя інспектары правяраюць гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў да ўборачнай і пасяўной кампаній, студэнцкія атрады і аздараўленчыя лагеры.

Кантралююць тэхніку бяспекі на месцах больш як 80 тысяч спецыялістаў. У гонар свята ФПБ арганізавала для ўдзельнікаў форуму "Прафсаюзы і будучыня сферы працы" з 30 краін экскурсію на БелАЗ.