Сёння Міжнародны дзень міру

21 сентября 2017

Свята было зацверджана Генасамблеяй ААН 15 гадоў таму. Галоўная ідэя гэтага дня - скласці зброю і забыць пра ваенныя канфлікты. Па традыцыі наша краіна да гэтай даты рыхтуецца загадзя. Тэматычныя мерапрыемствы на тыдні прайшлі ва ўсіх рэгіёнах краіны. Самае відовішчнае дзейства разгарнулася ў сталіцы ў аўторак каля стэлы "Мінск - горад-герой". Сотні ўдзельнікаў: валанцёры, дыпламаты, кіраўнікі канфесій - у знак памяці пра воінаў, якія вызвалялі Беларусь, усклалі кветкі да манумента, а ў неба выпусцілі дзясяткі беласнежных галубоў як міжнародны сімвал міру.