Сёння - Міжнародны дзень ляўшэй

13 августа 2014
Ляўшы Беларусі сёння разам з ляўшамі ўсёй планеты адзначаюць сваё свята. Міжнародны дзень леварукія ўпершыню адсвяткавалі 13 жніўня ў 1992 годзе з ініцыятывы брытанскага Клуба ляўшэй. Гэтае свята сёння адзначаюць амаль пяцьсот мільёнаў чалавек ва ўсім свеце. Яго мэта - звярнуць увагу на праблемы людзей, якія выконваюць розную працу левай рукой, у той час як большасць сучасных прыбораў і прадметаў побыту прызначаная для праварукіх. У Беларусі кожны 12-ы - ляўша. Сярод ляўшэй - Біл Гейтс, Міла Ёвавіч, Джулія Робертс, Мікі Рурк. Наш суайчыннік Марк Шагал, дарэчы, таксама быў ляўшуном.