Самае пушыстае свята адзначаюць сёння ў свеце: 8 жніўня - Дзень кошак. Згодна са статыстыкай, яны жывуць у кожнай пятай сям'і. І гэта нядзіўна, бо кошкі не толькі дораць добры настрой, але і ў прамым сэнсе лечаць, пазбаўляючы ад стрэсаў і дэпрэсій. Амерыканскія навукоўцы і зусім перакананыя, што ўладальнікі гэтых жывёлін радзей за іншых пакутуюць ад сардэчных захворванняў і праблем з суставамі.
У гонар кошак адкрываюць музеі, яны ўдзельнічаюць у fashion-шоу, іх бяруць на службу палітыкі. А ў некаторых краінах, напрыклад, у Японіі, пушыстыя ўлюбёнцы і зусім на асаблівым дзяржаўным становішчы.













