Сёння Міжнародны дзень інвалідаў

3 декабря 2017

У Беларусі каля паўмільёна чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Іх сацыяльная абарона - адзін з прыярытэтных кірункаў палітыкі дзяржавы. У краіне рэалізуюцца праграмы па паляпшэнні якасці жыцця і інтэграцыі ў грамадства такіх людзей. Працуюць рэабілітацыйныя ўстановы, ствараецца безбар'ернае асяроддзе, аказваецца сацыяльная падтрымка і ў плане працаўладкавання. Зараз рыхтуюцца змяненні ў Працоўны кодэкс, яны прадугледжваюць рэгуляванне дыстанцыйных форм працы.