Сёння асабісты прыём грамадзян правядзе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч

20 октября 2020

Сенатары працягваюць прыём грамадзян. Асабісты кантакт прадстаўнікоў улады з насельніцтвам - запатрабаваная форма працы. Яна дазваляе вырашыць пытанні, якія хвалююць, і ацаніць работу мясцовай вертыкалі.

Сёння з 10:00 да 13:00 асабісты прыём грамадзян правядзе старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Віктар Лісковіч. Прыём пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 9.