Сёння кінатэатр Масква адкрыўся пасля рэканструкцыі

1 мая 2014

Лічбавае абсталяванне, VIP-ложа, камфортныя крэслы і аб'ёмная акустыка... Сёння кінатэатр Масква адкрыўся пасля рэканструкцыі. Літаральна тры гадзіны таму першыя гледачы ацанілі камфорт і галоўныя навінкі. Нагадаем, мадэрнізацыя кінатэатра заняла тры месяцы. Цяпер Масква можа дэманстраваць 6 сеансаў на дзень. Чым яшчэ ўразяць гледачоў, ведае Аляксандра Драгун.


Так выглядала Масква тры месяцы таму. Дарэчы, як і ў 1980 годзе. Фактычна тры дзесяцігоддзі кінатэатр не мяняў свайго аблічча. Цяперашняя мадэрнізацыя - першая і пакуль адзіная.


Галоўным чынам змяненні закранулі залу для гледачоў. Перш, чым прыступіць да мадэрнізацыі, спатрэбілася 20 грузавікоў, каб вывезці састарэлыя крэслы і смецце. Цяпер на месцы драўляный мэблі - мяккія сядзенні. Але іх колькасці паменшылі амаль на 200. За кошт гэтага стала больш зручна і камфортна.


Ёсць таксама VIP-ложы. Кошт квітка ў зону павышанай камфортнасці - ў сярэднім 60 тысяч рублёў. Сваё месца з лёгкасцю адшукаюць гледачы нават у цемры. На кожным радзе - святлодыёдныя лямпы.


Раней кінатэатр працаваў на плёнцы. Сёння Масква пераходзіць на лічбу. Цяпер у апаратнай новае 2Д-абсталяванне, таму ў паляпшэнні візуальнай часткі няма сумненняў. Ад 3Д-фармату прыйшлося адмовіцца - няма дадатковых тэхнічных магчымасцяў.


Ад падлогі і сцен да мэблі і жалюзі. Рэканструкцыя закранула не толькі кінатэатр унутры, але і звонку. Цяпер замест маляваных анонсаў кінапрэм'ер - друкаваныя. Калі раней было 3 афішы, сёння - 8.


Трэйлеры новых фільмаў і анонсы будуць трансліраваць у электронным фармаце ў фае і ля кас. Дарэчы, у гэтых памяшканнях таксама змяніўся дызайн. Замест паркета - плітка, колер сцен стаў больш насычаным.


Рамонт і новае абсталяванне каштавала сем мільярдаў васемсот мільёнаў рублёў. Літаральна тры гадзіны назад пачаўся першы сеанс з фільма Кухня ў Парыжы. На чарзе ў афішы - Новы Чалавек-павук і камедыя Іншая жанчына.