Сёння католікі адзначаць Дабравешчанне

8 апреля 2013

Традыцыйна гэтую ўрачыстасць сустракаюць 25 сакавіка – у дзень, калі па канонах анёл паведаміў Дзеве Марыі, што яна стане маці Хрыста. Аднак сёлета з-за велікоднага тыдня Дабравешчанне прыйшлося перанесці.  На працягу сямі дзён перад Вялікаднём католікі прысвячаюць  сябе малітве і думкам аб пакутах Хрыста. І яшчэ адна традыцыя  Дабравешчання – у гэты дзень многія прыхаджане бяруць на сябе добраахвотны абавязак дзевяць месяцаў маліцца за цяжарных. Сёння ў храмах пройдуць урачыстыя набажэнствы ў гонад Добрай весткі.