Сёння кардынал Жан-Луі Таран адправіцца ў Будслаў

5 Ліпеня 2013
Тут дзясяткі тысяч паломнікаў з усяго свету адсвяткуюць 400-годдзе знаходжання іконы Маці Божай. Будслаўскі абраз - адзін з самых шануемых у каталіцкай царкве і славіцца шматлікімі цудамі. Удзел ва ўрачыстасцях, якія прадоўжацца некалькі дзён, возьмуць каталіцкія біскупы Польшчы, Украіны, Румыніі і Італіі. Беларуская чыгунка прызначыла на сёння і заўтра дадатковыя цягнікі ў Будслаў.