Сёння да выпускных экзаменаў прыступяць дзевяцікласнікі

2 июня 2020
Выпрабаванні пройдуць яшчэ 4 і 9 чэрвеня. Гэтымі днямі выпускнікі базавай школы напішуць дыктоўкі па беларускай і рускай мовах, вырашаць кантрольную працу па матэматыцы. Атэстаты ўрачыста ўручаць 10 і 11 чэрвеня. Пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі сёлета атрымаюць больш як 13 тысяч падлеткаў.