К ночы сіноптыкі прагназуюць па ўсёй краіне паніжэнне тэмпературы да мінусавых значэнняў

9 ноября 2018

Таму на асобных участках дарог магчыма раптоўнае ўтварэнне галалёдзіцы. Замаразкі прагназуюцца і ў ноч на нядзелю. Днём па Беларусі кароткачасовыя дажджы або мокры снег.

Заўтра Беларусь таксама будзе пад уладай туману. ДАІ рэкамендуе вадзіцелям устрымацца ад лішніх манеўраў і абгонаў, а таксама не выключаць фары. Пешаходам і веласіпедыстам неабходна абазначыць сябе флікерамі.