Сёння спаўняецца 82 гады з дня ўтварэння Мінскай вобласці

15 января 2020
Мінскай вобласці сёння 82! Рашэнне аб стварэнні асобнага цэнтральнага рэгіёна Беларусі  было прынята 15 студзеня  1938 года. Усяго на тэрыторыі рэгіёна пражывае амаль паўтара мільёна чалавек. А самы буйны горад - Барысаў з насельніцтвам 140 тысяч. 

Гістарычна на тэрыторыі нашай вобласці знаходзілася Мінская губерня, утвораная напрыканцы XVIII стагоддзя. А ў сваіх сучасных межах  з 22 раёнамі  Мінская вобласць знаходзіцца толькі з 1954 года. Дарэчы, цэнтральны рэгіён  разам са сталіцай  займае прыкладна 20 % ад ўсёй плошчы Беларусі. Сёння губернатар Мінскай вобласці  Аляксандр Турчын  павіншаваў усіх жыхароў рэгіёна.

Гістарычна на тэрыторыі Мінскай вобласці размяшчаліся буйныя паселішчы - цэнтры гандлю і рамесніцтва. Самыя старажытныя гарады рэгіёна -  Заслаўе, заснаванае ў 985 годзе, а таксама Мінск і Лагойск.