Сёння губернатар вобласці Сямён Шапіра вырашаў праблемы жыхароў Уздзенскага раёна

17 сентября 2014
Газіфікацыя дамоў, асфальтаванне дарог, паляпшэнне жыллёвых умоў. Шматлікія пытанні вырашыліся неадкладна. Напрыклад, праблема адсутнасці вадаправода па вуліцы Усходняй. Жыхары больш за чатыры гады звярталіся ў розныя інстанцыі з просьбамі падключыць іх дамы да гарадскога водаправода, аднак атрымлівалі толькі абяцанні.

За тры з паловай гадзіны Сямен Шапіра прыняў 13 чалавек. Іх пытанні павінны тэрмінова вырашыць адказныя раённыя службы.