Сёння губернатар вобласці правёў прыём грамадзян

4 июля 2013
У цэнтры ўвагі жыллёвае пытанне, добраўпарадкаванне гарадоў і вёсак, адносіны з мясцовымі ўладамі. Чым жывуць і на што скардзяцца сёння, даведаўся Аляксандр Харавец.

20 кіламетраў штодзень пешшу. Менавіта так прыходзіцца дабірацца на працу, а потым дадому жыхарам шасці вёсак Вілейскага раёна.
Арганізаваць аўтобусны маршрут мясцовыя ўлады абяцаюць на працягу двух гадоў. Сустрэча з губернатарам - апошняя надзея вяскоўцаў.
Мясцовыя жыхары такім вырашэннем балючага пытання засталіся задаволеныя.
А вось Наталля Малчан і Надзея Майсевіч да Барыса Батуры прыехалі з вёскі Старое Сяло, дзе разам з імі будуюць сваё жыллё яшчэ 130 сем'яў. Па іх словах, большасць дамоў ужо пабудаваныя, аднак электрычнасць, газ і вада не праведзеныя.
Наталля Малчан, старшыня кааператыва Старасельскі дом: Стос папер - гэта адказы з розных інстанцый. Пачынаючы з 2010 года, мы сталі задаваць пытанні, калі ж усё гэта будзе, нам усё абяцаюць. Чакаем 4 гады, а выніку няма.
Як паказаў сённяшні прыём, большасць праблем, з якімі прыйшлі людзі, павінны былі вырашыцца на месцы.
Усяго Барыс Батура паспеў разгледзець 15 пытанняў. Адукацыя, ахова здароўя, бытавое абслугоўванне, добраўпарадкаванне і, канешне ж, жыллёвае пытанне - вось што хвалюе сёння жыхароў вобласці. Ужо праз тыдзень некаторыя з праблем будуць вырашаныя, паабяцаў губернатар.