Сёння дзяржаўныя ўзнагароды атрымалі заслужаныя людзі краіны з самых розных сфер эканомікі

6 марта 2013
Гэта прамыслоўцы, энергетыкі, работнікі гандлю і сельскай гаспадаркі, а таксама навукі, адукацыі і культуры. Медалёў і падзяк яны ўдастоеныя за шматгадовую плённую працу і асабісты ўклад у развіццё эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы. Самая вялікая група ўзнагароджаных - гэта аграрыі. Менавіта іх праца гарантуе ў краіне харчовую бяспеку і дазваляе штогод нарошчваць экспарт прадукцыі сельскай гаспадаркі. Сярод узнагароджаных сёння ў зале было і нямала прадстаўнікоў навукаёмістых прадпрыемстваў.