Сёння Гомель адзначае дзень вызвалення

26 ноября 2013

Семдзесят гадоў таму горад стаў першым вызваленым абласным цэнтрам Беларусі. Больш як два гады няволі і больш за сто тысяч жыццяў. Такая цана акупацыі для горада над Сожам. Паводле слоў відавочцаў, на момант вызвалення ў горадзе не было ніводнага цэлага будынка. А вуліцы проста танулі ў руінах. Пазней гісторыкі адзначаць дату 26 лістапада 1943 года як найбуйнейшую падзею вайны, якая паклала пачатак разгрому наймацнейшай абарончай лініі гітлераўцаў на ўсходнім напрамку.


Сённяшні юбілейны дзень вызвалення ў горадзе адзначаць з размахам. Адкрыецца дзіцячая паліклініка. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны возьмуць удзел у Парадзе пераможцаў, на чыгуначным вакзале горада пакажуць гістарычны эпізод Дарога дахаты, а завершыць святочны дзень вялікі канцэрт